Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 29 человек

Раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па- беларуску”

Дата: 1 марта 2016 в 12:44
604 просмотра

27 лютага 2016 года на базе ДУА “Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат” прайшоў раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па- беларуску”, у якім прынялі ўдзел вучні 8-10 класаў устаноў адукацыі раёна.
Прыемна, што прадстаўнікі нашай установы адукацыі заваявалі дыпломы пераможцаў:
Горбач Дар’я (10 клас) – дыплом II ступені
Духовіч Лізавета (9 клас) - дыплом III ступені
Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!

      Удзельнікі конкурсу павінны былі абараніць падрыхтаванае мультымедыйнае эсэ. Канкурсантам прапаноўвался паразважаць над пытаннямі “Мне сняцца сны аб Беларусі” (8 клас), “За што мы сення ў адказе” (9 клас), “Усе дарогі вядуць не да Рыма, а да родных вербаў і бяроз” (10 клас). Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі выступалі змястоўнасць выказванняў, адпаведнасць моўным нормам, творчы падход да раскрыцця тэмы, уменне задаваць пытанні і даваць адказы на пытанні сапернікаў і членаў журы.

     Конкурс з’явіўся сапраўдным Святам беларускай мовы. Выступленні, падрыхтаваныя яго ўдзельнікамі, паказалі, што вучні добра валодаюць роднай мовай, ганарацца сваей Радзімай, ведаюць яе гісторыю і культуру. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.