Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 29 человек

Раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

Дата: 6 марта 2017 в 15:00
739 просмотров

4 сакавіка 2017 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы” прайшоў раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”, у якім прынялі ўдзел вучні 8-10 класаў устаноў адукацыі раёна. 
Прыемна, што прадстаўнікі нашай установы адукацыі заваявалі дыпломы пераможцаў:
Залаценка Анастасія (8 клас) – дыплом III ступені
Паліўкіна Ірына (9 клас) - дыплом II ступені
Варахобка Яна (10 клас) - дыплом III ступені
Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!

  Удзельнікі конкурсу павінны былі абараніць падрыхтаванае мультымедыйнае эсэ. Канкурсантам прапаноўвался паразважаць над пытаннямі:
“Апеты ў легендах і родны, зямны
Стаіш ты над плынню чароўнай Дзвіны" М.Маляўка (8 клас);
“Асветнік, вучоны і першудрукар, наш гонар - Францыск Скарына” М.Пазнякоў (9 клас);
“Нам цябе ласкава і ашчадна спазнаваць ажно да скону дзен” Г.Бураўкін (10 клас).
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі выступалі змястоўнасць выказванняў, адпаведнасць моўным нормам, творчы падход да раскрыцця тэмы, уменне задаваць пытанні і даваць адказы на пытанні сапернікаў і членаў журы.

     Конкурс з’явіўся сапраўдным Святам беларускай мовы. Выступленні, падрыхтаваныя яго ўдзельнікамі, паказалі, што вучні добра валодаюць роднай мовай, ганарацца сваей Радзімай, ведаюць яе гісторыю і культуру. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.